На Дзятлаўшчыне калектывы і насельніцтва прымаюць удзел у раённым і рэспубліканскім суботніках.


Работа кіпіць на вуліцах, у парках, скверах, месцах адпачынку, каля культавых аб’ектаў раёна, на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый.

– Традыцыя сумеснай работы для агульнага дабрабыту – частка культурнага кода беларусаў, – зазначае старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Імкненне да чысціні і парадку, жаданне жыць у прыгожай краіне прывіваюцца нам з дзяцінства і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. У рамках месячніка па навядзенні парадку дзятлаўчане ўжо працавалі на некоторых аб’ектах добраўпарадкавання. Сёння работы прадаўжаюцца. Прыемна бачыць, што дзятлаўчане талакой выйшлі на суботнікі.

У цэлым геаграфія суботнікаў даволі шырокая: навядзенне парадку ажыццяўляецца ў парку па вуліцы Слонімскай, скверах па вуліцах Кастрычніцкай, Міцкевіча і Першамайскай райцэнтра, на стадыёне “Колас” і прылеглай да яго тэрыторыі, каля гарадскога міні-рынка, палаца Радзівілаў, у лясным масіве на выездзе з горада Дзятлава ў накірунку санаторыя “Радон” за аўтазаправачнай станцыяй, у іншых лакацыях горада, на аб’ектах воінскай славы раёна, у аграгарадках, вёсках.

Уборка і вываз смецця, высяканне хмызнякоў і сухастою – не толькі пытанне эстэтыкі, але і бяспекі, у тым ліку супрацьпажарнай, яшчэ такія работы спрыяюць паляпшэнню экалогіі.


Адной з лакацый, якая сёлета будзе прыведзена ў парадак, з’яўляецца будынак былога вадзянога млына, што знаходзіцца ў Войневіцкім сельскім савеце. Кіраўніцтва раёна на чале з Андрэем Садоўскім працуе тут. Старажытны млын – адзін з захаваных аб’ектаў гістарычнай спадчыны Дзятлаўшчыны.














– Сённяшняе мерапрыемства ў чарговы раз даказала: традыцыі стваральнай працы і адзінства, закладзеныя нашымі продкамі, жывыя і мацнеюць у кожным калектыве, – упэўнена начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. – Рэспубліканскі суботнік – гэта не проста навядзенне парадку на зямлі, а дэманстрацыя нашага нераўнадушша да будучыні роднай краіны. Прыемна бачыць, што да агульнай справы далучыліся ўсе: ад кіраўнікоў да маладых спецыялістаў. Сумеснымі намаганнямі мы не толькі добраўпарадкавалі наш горад і раён, але і ўклалі часцінку сваёй душы ў падрыхтоўку да галоўных дзяржаўных свят.

– Суботнікі дапамагаюць наводзіць парадак, пазбаўляцца ад смецця і галля, якія загрувашчваюць тэрыторыі, гэта важна для мясцовай экалогіі, – падкрэсліў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі. – Наша арганізацыя пастаянна прымае ўдзел у такіх мерапрыемствах, яшчэ саджаем дрэвы і кусты для азелянення нашага раёна і краіны. Працаваць на свежым паветры заўжды прыемна, асабліва талакой.











– Сумесныя працоўныя дэсанты ў рамках суботнікаў заўжды натхняюць і аб’ядноўваюць, – падзялілася меркаваннем галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Зінкевіч. – Беларусы прывыклі да таго, што ў нас і ў краіне, і на вуліцах парадак. Яго падтрымліваем усе разам, каб было ўтульна і камфортна, а галоўнае, ёсць разуменне: усё, што робім, – гэта для сябе. Суботнікі – выдатны спосаб праявіць сваё жаданне жыць сярод прыгажосці.























































Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин