Сапраўдны сэнс Вялікадня – міласэрнасць

Да свята Вялікадня добраахвотнікі і юныя цімураўцы Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна наведалі пастаяльцаў дома сумеснага пражывання і бальніцы сястрынскага уходу аграгарадка Гезгалы. Дзеці для пажылых людзей падрыхтавалі традыцыйныя велікодныя пачастункі – кулічы, фарбаваныя яйкі, салодкія прысмакі і свежую садавіну. Асаблівую кранальнасць сустрэчы надалі паштоўкі, зробленыя рукамі дзяцей. Кожнае віншаванне з цёплымі словамі здароўя і міру ўручалі асабіста. Акцыя стала напамінам пра сувязь пакаленняў і сапраўдны сэнс Вялікадня – міласэрнасць.

Па веды – у музей

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі пабывалі навучэнцы 2-4 класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Разам з супрацоўнікамі дзеці здзейснілі падарожжа ў мінулае: даведаліся гісторыю пра тое, чаму яйка стала галоўным велікодным сімвалам і што азначае традыцыйнае прывітанне “Хрыстос уваскрэс!”.

Юныя наведвальнікі ўдзельнічалі ў велікодных забавах, упрыгожвалі папяровыя яйкі, праяўляючы фантазію і ствараючы непаўторныя ўзоры. Завяршылася свята прыемным сюрпрызам – кожнае дзіця атрымала ад музея салодкі прыз.

Ведаць правілы бяспекі важна!

У рамках раённай PR-акцыі “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” з навучэнцамі 3-5 класаў Дварэцкай сярэдняй школы прайшло навучанне правілам асабістай бяспекі “Як не стаць ахвярай гвалту”. Школьнікі навучыліся распазнаваць небяспечныя сітуацыі, засвоілі “шэсць ахоўных правілаў”, замацавалі веданне бяспечных паводзінаў дома, на вуліцы, разуменне таго, што гвалт непрымальны, а галоўнае – здолець сказаць “не” і звярнуцца па абарону.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации