Навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у займальнай экскурсіі ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога”.

Супрацоўнікі рэдакцыі пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй выдання, расказалі, як фарміруецца газета і функцыянуе кожны механізм у працэсе падрыхтоўкі навін. Дзеці ўбачылі, які шлях праходзіць друкаваны матэрыял і што трэба зрабіць для таго, каб у кожным выпуску чытачы маглі даведацца пра важныя падзеі не толькі раёна, але і краіны ў цэлым. Пазнаёміліся і з тым, як звычайная надрукаваная інфармацыя ператвараецца ў крэатыўна аформленую газетную паласу.

Навучэнцам прадэманстравалі вялікую колькасць узнагарод і дыпломаў калектыву, самая значная сярод іх –  статуэтка “Залатая Літара”, якой рэдакцыя газеты была ўзнагароджана ў 2021 годзе за перамогу ў Нацыянальным конкурсе СМІ.

Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі пра тое, як праходзяць працоўныя будні журналіста, паспрабавалі сябе ў ролі карэспандэнта, зрабілі фотаздымкі на памяць.

Падобная прафарыентацыйная сустрэча дала старшакласнікам магчымасць убачыць працу знутры, атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, а таксама некаторыя з іх задумаліся аб прафесіі журналіста.

Марыя ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік 10 класа Хвінявіцкай сярэдняй школы

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации