На тэрыторыі Новаяльнянскага лясніцтва прайшоў чарговы этап акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі “Лес! Дабро! Парадак!”, да якой далучыўся калектыў райвыканкама на чале з яго старшынёй Андрэем Садоўскім.

Перад пачаткам работ усе ўдзельнікі атрымалі інструктаж па ахове працы і тэхналогіі высадкі лясных культур ад галоўнага ляснічага Дзятлаўскага лясгаса Паўла Бузука.

Ляснічы Новаяльнянскага лясніцтва Валерый Зянкевіч расказаў падрабязнасці мерапрыемства:

– Вітаю вас на акцыі “Лес. Дабро. Парадак”, якая сёння праходзіць у лясным квартале, выдзеле 18, які займае плошчу 2,7 гектара. Садзім хваёвыя пароды лесу – сасну і елку па схеме змяшэння 3 + 2. Сасна з закрытай каранёвай сістэмай, што станоўча ўплывае на прыжывальнасць. Жадаю ўсім плённай працы і добрага настрою.

Андрэй Садоўскі падкрэсліў важнасць аднаўлення лясоў раёна для сучаснікаў і будучых пакаленняў:

– Кожны год мы з супрацоўнікамі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, працоўнымі калектывамі раёна далучаемся да акцый па пасадцы лесу, гэта трынаццатае такое мерапрыемства, дзе я асабіста ўдзельнічаю. Разам працавалі ва ўсіх лясніцтвах Дзятлаўшчыны і ўжо бачылі вынікі работы. Самым запамінальным для мяне стала першая пасадка каля Падвялікага. Часта езджу па раёне і прыкмячаю, як падраслі дрэвы, пасаджаныя ў час акцый. Мы пакідаем пра сябе добрую памяць нашчадкам, а гэта не можа не радаваць.

– Адначасова з акцыяй прадаўжаюцца мерапрыемствы месячніка па навядзенні парадку на зямлі. Як яны праходзяць?

– Парадак на зямлі, чысціня ў населеных пунктах – гэта брэнд нашай краіны і Дзятлаўшчыны ў тым ліку. У час такіх акцый, працуючы талакой, мы робім нашу малую радзіму чыстай і прыгожай. Радуе тое, што напрацоўкі мінулых гадоў падтрымліваюцца і памнажаюцца, усё зробленае ўплывае на камфорт і якасць жыцця людзей.

– Дзе будзем працаваць на рэспубліканскім суботніку 18 красавіка і куды будуць накіраваны сродкі ад яго?

– Кожны працоўны калектыў мае замацаваны за ім участак работы, цэнтралізавана сёлета зробім акцэнт на ўчастку прыдарожнай паласы ад Дзятлава да санаторыя “Радон”. Заробленыя грошы будуць накіраваны найперш на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, а таксама на абнаўленне сацыяльных аб’ектаў раёна.

Акцыя “Лес. Дабро. Парадак”, якая стартавала 16 сакавіка, праходзіць на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў Дзятлаўшчыны. На сёння ў ёй ужо прынялі ўдзел 156 работнікаў лясгаса і больш за 270 работнікаў арганізацый раёна, навучэнцаў школ. Праводзіліся работы па прыбіранні дяснога фонду ад смецця і лесааднаўленні.

Спецыялісты райвыканкама падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Таццяна Кузьміч, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі:

– Я ўпершыню ўдзельнічаю ў такім мерапрыемстве, рада, што выдалася магчымасць быць карыснай раёну і папрацаваць разам з калегамі. У такіх акцыях бачу сімвалічны сэнс. Пасадзіць дрэва – значыць паверыць у будучыню, зрабіць свой уклад у дабрабыт новых пакаленняў на мірнай зямлі.

Дзмітрый Ёда, загадчык сектара спорту:

– Удзельнічаю ў такіх мерапрыемствах яшчэ са школьных часоў. Колькі працую ў райвыканкаме – практычна кожны год выязджаем садзіць лес, аб’ехалі ўсю тэрыторыю раёна. Лічу гэта патрэбнай, высакароднай справай, бо лес – сапраўды наша багацце, прыгажосць, чыстае паветра, якасная драўніна. Нарэшце, гэта месца сілы, адпачынку, дзе мы і сёння чэрпаем энергію.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации