У Беларусі пачасціліся выпадкі махлярстваў у адносінах да пажылых людзей з выкарыстаннем новай схемы падману.

З гэтай нагоды ў рэдакцыю з папярэджаннем для жыхароў раёна звярнулася намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:

– Ва ўпраўленне паступіла некалькі зваротаў ад пенсіянераў раёна, якія расказалі, што з імі праз месенджар Вайбер звязваліся спецыялісты “сабесу” наконт высвятлення пытання аб стажы работы нібыта для пераразліку пенсіі.

Варта ведаць, што сапраўдныя супрацоўнікі нашага ўпраўлення ніколі не выходзяць на сувязь з атрымальнікамі пенсій па сродках месенджара Вайбер. Падобную махлярскую схему выкарыстоўваюць зламыснікі для высвятлення асабістых даных людзей і далейшага завалодвання іх грашовымі сродкамі. Не верце такім “спецыялістам”, не адказвайце на іх пытанні і хутчэй спыняйце размову. Толькі так вы абароніце сябе і свае зберажэнні.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации