Навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алена Ярмоленка стала абсалютнай фіналісткай міжнароднага конкурсу сачыненняў “Без тэрміну даўнасці”, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Конкурс праводзіцца Міністэрствам асветы Расіі з 2019 года, арганізацыйную падтрымку пры правядзенні аказвае Асацыяцыя школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Праект скіраваны на захаванне гістарычнай праўды і памяці.

Сёлета ў конкурсе з беларускага боку прымалі ўдзел не толькі школьнікі, але і навучэнцы ліцэяў і каледжаў. Па выніках заключнага этапу, які адбыўся ў сакавіку, прадстаўнікі Беларусі сталі лаўрэатамі разам з удзельнікамі з Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана і 89 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Алена Ярмоленка ўвайшла ў чацвёрку абсалютных фіналістаў конкурсу са сваім сачыненнем “Маленькія героі вялікай краіны”.

Варта адзначыць, што канкурэнцыя і адбор пераможцаў былі вельмі сур’ёзнымі. Так, толькі наша краіна ў гэтым годзе прадэманстравала самую высокую актыўнасць сярод іншых дзяржаў: у агульнай колькасці пададзеных работ на конкурс “Без тэрміну даўнасці” беларусы прадаставілі 741 сачыненне. Самымі актыўнымі з канкурсантаў былі члены Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Віншуем нашу зямлячку Алену Ярмоленка з перамогай у патрыятычным міжнародным  праекце.   

Ірына СТЫРНІК
Фота Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации