І тут самае галоўнае – памятаць пра людзей. Пра гэта пастаянна нагадвае мабільная група райвыканкама падчас рэйдаў па сельскагаспадарчых арганізацыях раёна.

На мінулым тыдні мабільная група Дзятлаўскага райвыканкама, у саставе спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, супрацоўнікаў райЦГЭ, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, правяла чарговы маніторынг умоваў працы работнікаў усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Мэтай маніторынгу быў кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі, у тым ліку арганізацыі ўмоваў працы жанчын у перыяд пасяўной кампаніі.

Асаблівая ўвага надавалася працоўнай і вытворчай дысцыпліне работнікаў; допуску да работы спраўных транспартных сродкаў і механізмаў, якія прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд; праходжанню работнікамі абавязковых медыцынскіх аглядаў; арганізацыі правядзення навучання і інструктажоў па ахове працы, а таксама допускам да выканання пэўных відаў работ; забеспячэнню працуючых спецадзеннем і спецабуткам, сродкамі індывідуальнай абароны (асабліва пры працы з ядахімікатамі, з мінеральнымі ўгнаеннямі); арганізацыі гарачага харчавання, санітарна-бытавых умоваў для работнікаў, занятых на сяўбе.

У цэлым кіраўніцтва прадпрыемстваў сур’ёзна падышло да арганізацыі вясновых палявых работ. Выяўленыя парушэнні не з’яўляліся грубымі, некаторыя ўхіляліся падчас правядзення маніторынгу.

Аляксандр КАМАРОЎ,
алоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации