Навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава Дар’я Бурдун пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дастойна прадставіла Дзятлаўскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”, які праходзіць у рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі “Цягнік Памяці”.

На сцэне Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі 29 удзельнікаў з установаў агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна дэманстравалі свае дасягненні ў навуковай і даследчай дзейнасці, раскрывалі асабістыя гісторыі і дзяліліся шчырымі пачуццямі да Радзімы ў намінацыі “Візітоўка”.

Выступленне Дар’і Бурдун стала адным з самых яркіх. Журы высока ацаніла яе работу, і па выніках конкурсу яна была ўзнагароджана дыпломам І ступені. Наперадзе ў Дар’і – удзел у рэспубліканскім этапе. Пажадаем ёй натхнення, упэўненасці і новых перамог.
Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае