Пытанне: якая адказнасць можа быць за ўчыненне дамашняга насілля?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:

– Адміністрацыйная адказнасць прадугледжвае складанне ў дачыненні да дэбашыра адміністрацыйнага пратакола па артыкуле 10.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, які цягне за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту. Да крымінальнай адказнасці сямейны скандаліст можа быць прыцягнуты па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ:

артыкул 153. Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання. Пакаранне: грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт;

артыкул 154. Катаванне (наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут, сістэматычнае нанясенне пабояў). Пакаранне: арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу;

артыкул 186. Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці. Пакаранне: грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации