На Дзятлаўшчыне падвялі вынікі работы ідэалагічнага актыву раёна за 2025-ы і вызначылі задачы на 2026 год.

– Ідэалагічнай вертыкаллю раёна ў 2025 годзе вялася сістэмная работа па захаванні стабільнай грамадска-палітычнай сітуацыі, фарміраванні ў насельніцтва патрыятызму, традыцыйных каштоўнасцяў, паважлівых адносінаў да дзяржаўных сімвалаў, ідэалагічным і інфармацыйным суправаджэнні важнейшых падзей – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 80-годдзя Перамогі, Года добраўпарадкавання, другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, дзяржаўных святаў і святочных дзён – выконваліся патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі № 12 “Аб рэалізацыі асноваў ідэалогіі Беларускай дзяржавы”, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Яна расказала, што ідэалагічную работу на тэрыторыі раёна забяспечваюць 68 работнікаў. На Дзятлаўшчыне захоўвалася стабільная грамадска-палітычная сітуацыя. Адным з яе індыкатараў быў аналіз зваротаў грамадзян: іх за год паступіла 230, у тым ліку 189 у райвыканкам. Сярод тэм пераважалі пытанні камунальнай сферы і жыллёвага фонду. 101 зварот разгледжаны з выездам на месца. Для своечасовага вырашэння сацыяльна значных пытанняў і высвятлення праблемных момантаў ладзіліся дыялогавыя пляцоўкі, у сацыяльных сетках раённай газеты функцыянаваў чат-бот, друкаваліся артыкулы.

Актыўна пастаўлена інфармацыйна-тлумачальная работа па пытаннях палітыкі дзяржавы, развіцця грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных адносінаў. Яна рэалізуецца праз сустрэчы ў калектывах, дыялогавыя пляцоўкі, Адзіныя дні інфармавання, дзейнасць грамадскіх прыёмных, правядзенне прамых тэлефонных ліній, сустрэч з кіраўніцтвам раёна. У далейшым акцэнт будзе зроблены на моладзевую аўдыторыю, арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, незанятых грамадзян, нефармальны фармат.

У раёне выпрацаваны комплекс мерапрыемстваў у рамках патрыятычнага выхавання насельніцтва: праграма мінулай пяцігодкі ў гэтым кірунку рэалізавана ў поўным аб’ёме.

2025 год быў азнаменаваны 80-годдзем Вялікай Перамогі: актыўна вялася пошукавая дзейнасць, работа па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр ваеннага ліхалецця, якая будзе прадоўжана сёлета ў год 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Летась праведзена работа по добраўпарадкаванні ва ўрочышчы Цагельня, на мемарыяле райцэнтра на яўрэйскіх могілках таксама ўстаноўлены пліты з імёнамі 2370 забітых, сёлета пад увагай будзе пахаванне ў Курпешах.

На Дзятлаўшчыне жывуць амаль тры тысячы маладых людзей. Ключавым кірункам у рабоце было стварэнне ўмоваў для іх самарэалізацыі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз сістэму героіка-патрыятычнага і маральна-духоўнага выхавання. Вялася работа па другаснай занятасці моладзі, замацаванні маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы. На сёння гэта лічба складае 60,8 %, а ўсяго летась у раён прыбылі 44 маладых работнікі: самы высокі працэнт іх замацавання – у медыцыне, нізкі – у сельскай гаспадарцы.

Спынілася Вольга Рагачова на кансалідацыі грамадства, дзейнасці ў раёне грамадскіх арганізацый, палітычных партый, рэлігійных канфесій, рабоце ў інфармацыйнай і лічбавай прасторы. Завяршаючы выступленне, падкрэсліла, што ўсе задачы, якія летась стаялі перад ідэалагічным актывам, выкананы, сёлета работа па ўсіх кірунках будзе прадоўжана з акцэнтам на якасць. Падзякавала прысутным за супрацоўніцтва і пажадала далейшага плёну. 

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык расказала пра эфектыўнасць работы з моладдзю ў 2025 годзе. Што мэта поўнасцю дасягнута, пацвердзіў абласны дыплом ІІ ступені, якім моладзевы лідар раёна адзначана па выніках мінулагодняй работы. Сярод задач раённай арганізацыі на новы перыяд па-ранейшаму застаюцца: “трымаць планку” ў студатрадаўскім руху, патрыятычным выхаванні, валанцёрстве, іншых напрамках работы.

Намеснік дырэктара ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксей Урбановіч на прыкладзе свайго прадпрыемства расказаў аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў сучасных умовах і павышэнні яе эфектыўнасці. Сярод галоўных складальнікаў гэтага працэсу абазначыў сістэмны падыход, праўдзівасць, сучасныя фарматы і падмацаванне словаў выніковымі справамі.

Старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка спынілася на пытаннях арганізацыі сістэмнай работы па прафілактыцы правапарушэнняў, папярэджанні злачыннасці на тэрыторыі сельскага савета, уключаючы ўзаемадзеянне з участковым інспектарам міліцыі, работу з ненадзейнымі сем’ямі і прафілактыку асацыяльных паводзінаў.

– Ідэалагічнай вертыкаллю раёна праведзена грунтоўная работа, на Дзятлаўшчыне яна пастаўлена на дастаткова высокі ўзровень, – падвёў вынікі сустрэчы старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Усё гэта дзякуючы прысутным, аднак не трэба забываць, што на кожным прадпрыемстве і ў арганізацыі галоўны ідэолаг – гэта кіраўнік. Мінулы год быў няпросты, але і сёлета будзе складана: абстаноўка ў свеце абвастраецца. У раёне працуюць 68 ідэалагічных работнікаў, жадаю ўсім ім поспехаў у працоўнай дзейнасці на карысць спакою і спрыяльнага клімату ў калектывах, грамадстве, краіне.

Скончылася пасяджэнне на прыемнай ноце: лепшыя супрацоўнікі атрымалі падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў, падарункі і граматы раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, разам з РК ГА “БРСМ” былі адзначаны і лепшыя добраахвотныя дружыннікі з ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” і Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Усіх прысутных у зале жанчын напярэдадні свята павіншавалі з 8 Сакавіка, пажадалі здароўя, шчасця, вясновага настрою, ладу ў сем’ях.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации