У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.

– На асабісты прыём звярнуўся прадстаўнік адной з дзяржаўных установаў рэгіёна з пытаннем аб асаблівасцях функцыянавання і фінансавання цэнтраў па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Заяўніку дадзены адпаведныя тлумачэнні.

У рамках прамой тэлефоннай лініі паступіў шэраг зваротаў з прапановай карэкціроўкі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў сферы злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, а таксама комплексны зварот аб тлумачэнні механізмаў прыватызацыі жылой маёмасці, дзейнасці жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, ідэалагічнага выхавання.

Атрыманыя звароты па-ранейшаму сведчаць аб актыўнай грамадзянскай пазіцыі жыхароў нашай краіны па актуальных пытаннях дзейнасці дзяржавы. Гатоўнасць цывілізавана і канструктыўна прымаць удзел у абмеркаванні прававога рэгулявання пэўнай групы адносінаў заслугоўвае асаблівай увагі. Падобны маніторынг грамадскага меркавання важны для парламентарыяў у заканатворчай дзейнасці, бо дазваляе атрымаць зваротную сувязь аб дзеянні заканадаўчых актаў, вывучыць меркаванне аб магчымых прабелах у прававым рэгуляванні. Варта адзначыць, што нашы грамадзяне прапаноўваюць звярнуць увагу на магчымасць далейшага ўдасканалення заканадаўчых актаў нават пасля адносна нядаўняй карэкціроўкі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, шэрагу іншых нарматыўных дакументаў. Звароты паслужаць дзейснай асновай для больш дэталёвага аналізу прававых актаў, якія паступаюць для разгляду і будуць улічвацца ў заканатворчай дзейнасці, – падкрэсліў сенатар.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации