Галоўнае Улада
1 min read
1143

Адзіны дзень інфармавання. Беларусь – за мір, аднаая работа па фарміраванні патрыятычнай свядомасці беларусаў, у тым ліку падрастаючага пакалення. Для прывіцця гатоўнасці да службы ва Узброеных Сілах у школах і ўстановах прафесійнай адукацыі праводзяцца экскурсіі ў воінскія часці, сустрэчы з ветэранамі, воінамі-інтэрнацыяналістамі, вайскоўцамі. Створана самадастатковая сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў.

Бясспрэчнай каштоўнасцю для беларусаў быў, ёсць і будзе мір. Пра гэта сведчыць наша гісторыя. Мы мірныя людзі, хочам спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі. Таму беларуская армія падтрымлівае сваю абараназдольнасць і ўзброена сучаснымі сродкамі вядзення бою. Наша мірнае жыццё і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы надзейна абароненыя.

У час сустрэч абмеркавалі і іншыя надзённыя тэмы: барацьбу з карупцыяй, кібербяспеку, прафілактыку вогненных здарэнняў і гібелі людзей на пажарах, устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылым сектары, правілы паводзінаў на лёдзе, падрыхтоўку да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны, мерапрыемствы ў рамках якога запланаваны на 23-27 лютага, а таксама да акцыі МНС “За бяспеку разам”, якая будзе праходзіць у сакавіку і закране ўразлівыя катэгорыі жыхароў раёна, асоб, якія злоўжываюць алкаголем, сацыяльна ненадзейныя сем’і, пагаварылі пра перавагі прафесіі праваахоўніка і навучальныя ўстановы, дзе яе можна атрымаць.

Усіх удзельнікаў Адзінага дня інфармавання Вадзім Бялятка павіншаваў з надыходзячымі Днём абаронца Айчыны і Міжнародным днём жанчын, пажадаў мірнага неба над галавой, здароўя, дабрабыту, плёну ў справах.

Ірына СТЫРНІК           

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации