Для папярэджання і прафілактыкі злачынстваў, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, у 2025 годзе супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама праводзілася работа па папярэджанні п’янства і алкагалізму на тэрыторыі раёна, прыцягненні да адказнасці асоб, якія парушаюць антыалкагольнае заканадаўства, займаюцца рэалізацыяй спіртнога.

Разам з тым, знізілася выніковасць работы ў сферы выяўлення незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі: усяго яе канфіскавана 50,2 літра, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута адна асоба.

У лячэбна-працоўны прафілакторый летась былі накіраваны 34 жыхары раёна, якія злоўжывалі спіртнымі напоямі, на гэтай глебе парушалі грамадскі парадак і знаходзіліся на прафілактычных уліках у аддзеле ўнутраных спраў.

Папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў патрабуе сістэмнай і мэтанакіраванай работы органаў і ўстановаў, што займаюцца гэтай дзейнасцю, працоўных калектываў, грамадскіх фарміраванняў, выканаўча-распарадчых органаў на месцах. Так, у ліпені 2025 года пракуратурай раёна праводзілася праверка захавання адказнымі службамі заканадаўства па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, у тым ліку п’янства. Падставай для яе паслужыў факт забойства. Была прааналізавана работа аднаго з саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку ў частцы рэалізацыі паўнамоцтваў. Аналіз паказаў, што гэта дзейнасць не ў поўнай меры адпавядала патрабаванням заканадаўства, бо забіты і злачынца на працягу года ўчынялі правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення, аднак іх паводзіны выпалі з поля ўвагі, што і паспрыяла “п’янаму” забойству. Унесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства.  

Яшчэ адна праверка пракуратуры адбылася ў лістападзе і была скіравана на маніторынг захавання адказнымі службамі раёна заканадаўства па прафілактыцы п’янства і ўчынення ў стане алкагольнага ап’янення правапарушэнняў і злачынстваў. Аналіз такіх супрацьпраўных дзеянняў паказаў, што ў некаторых выпадках пры больш уважлівай рабоце іх можна было прадухіліць. Для гэтага варта выкарыстоўваць эфектыўныя формы работы з вызначанай катэгорыяй асоб, даваць суб’ектам прафілактыкі канкрэтныя даручэнні і рэкамендацыі ў адносінах да грамадзян асацыяльнага ладу жыцця, пільна сачыць за бытавымі паводзінамі і працоўнай дзейнасцю асоб, якія злоўжываюць, актывізаваць работу камісій па барацьбе з п’янствам на прадпрыемствах раёна.

Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации