Выхаванцы групы падоўжанага дня Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна прынялі актыўны ўдзел у раённай акцыі “Птушыная сталовая”.

Спачатку яны вывучылі меню птушак і даведаліся іх перавагі. Разам з выхавальнікам прааналізавалі, якія птушкі часцей залятаюць на тэрыторыю школы і чым ні ў якім разе нельга іх карміць. Старэйшыя дзеці правялі для малодшых практычны занятак “Што ядуць птушкі?” і далі магчымасць сабраць з прапанаваных прадуктаў карысную птушыную сталовую. Самі ачысцілі занесеныя снегам сцяжынкі, папоўнілі кармушкі. А для дзятла, частага наведвальніка школьнага двара, зрабілі асабісты падвясны арэхавы масток. Было прынята рашэнне штодня прыносіць з дому нешта смачнае і карыснае для крылатых сяброў, каб яны ў холад і сцюжу змаглі сагрэцца нашым цяплом і клопатам.



Людміла ШПАКАВА,
выхавальніца групы падоўжанага дня
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае