На базе Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы анлайн-этап рэспубліканскага інтэлектуальна-забаўляльнага мерапрыемства “Вялікая піянерская гульня”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд піянерскіх дружын установаў адукацыі раёна ўзроставай катэгорыі ад 11 да 13 гадоў. Удзельнікі змагаліся за званне лепшых і магчымасць прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным узроўні.

Каманды зараблялі балы за правільныя адказы ў розных тэматычных турах, сярод якіх былі “Зімовы”, “Праекты БРПА”, “Музыка і літаратура”, “Навука і тэхніка”, “Кінатур”, “Добраўпарадкаванне” і рызыка-тур.

Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла каманда “СуперДзеці” піянерскай дружыны імя Паўла Пятрова Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, другое падзялілі каманды “Усёзнайкі” Круцілавіцкай базавай школы і “Іскра” гімназіі № 1 горада Дзятлава, трэцяе – “Іскрынкі вогнішча” сярэдняй школы № 1 імя А. М. Чурылы і “Чырвоны гальштук” Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук.

Пераможца раённага анлайн-этапу гульні каманда “СуперДзеці” атрымала права прадстаўляць Дзятлаўскі раён на абласным этапе “Вялікай піянерскай гульні”.

Лізавета ЮРГЕЛЬ,
карэспандэнтка моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации