Новая сустрэча па павышэнні медыяадукаванасці адбылася для наведвальнікаў раённага моладзевага медыяцэнтра “КУБ”, які працуе на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Прайшла яна ў фармаце навучальнага анлайн-таймінга пад назвай “Лаві момант! Твой фотарэпартаж” і ладзілася ў рамках раённага конкурсу на лепшы медыякантэнт “Медыя art”.

У час мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з асновамі стварэння цікавых і жывых фотарэпартажаў, а напрыканцы зрабілі “самалёцікі” – невялікія нарыхтоўкі будучых фотааповедаў, якія дапамогуць ім у далейшай рабоце над медыякантэнтам.

Ірына МІШЧАНКА,
каардынатар дзейнасці раённага моладзевага медыяцэнтра “КУБ”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga