У Гродзенскай вобласці, у тым ліку ў Дзятлаўскім раёне, з 27 студзеня па 27 лютага ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу праходзіць месячнік бяспекі працы ў галіне жывёлагадоўлі. Ён праводзіцца з мэтай павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджання няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе, што Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама ў галіне жывёлагадоўлі выяўляюцца парушэнні ўстаноўленых патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, праблемы бяспекі і ўмоў працы, вызначана, што не забяспечваецца ў поўнай меры рэалізацыя палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.
У арганізацыях аграпрамысловага комплексу вобласці ў 2025 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 3 работнікі і 20 атрымалі цяжкія траўмы. У галіне жывёлагадоўлі адбылося 8 няшчасных выпадкаў, у выніку кантакту з жывёламі пацярпелі 4 чалавекі.
Аляксандр КАМАРОЎ,
галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga