Навучэнцы інжынернай групы 11 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава пад кіраўніцтвам настаўніцы Святланы Кетка прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Ліга патэнцыйных інжынераў”, якая праходзіла пад эгідай Асацыяцыі школ Расіі і Беларусі.
Гульня ўключала некалькі этапаў, кожны з якіх быў накіраваны на праверку тэхнічных ведаў, фарміраванне крэатыўнасці, уменняў працаваць у камандзе.

Удзельнікам трэба было адказаць на пытанні па фізіцы і выканаць лагічныя заданні, якія патрабуюць хуткасці мыслення і дакладнасці разважанняў; правесці інжынерныя разлікі з ужываннем фізічных формул, дэманструючы ўменне выкарыстоўваць тэорыю на практыцы. Асаблівую цікавасць выклікала заданне “Храналагічныя ланцужкі”, дзе неабходна было расставіць вынаходствы ў парадку іх з’яўлення, што дазволіла паказаць веды па гісторыі навукі і тэхнікі.
Правядзенне гульні ў рамках супрацоўніцтва з Асацыяцыяй школ Расіі і Беларусі надало мерапрыемству міжнародны характар і падкрэсліла значнасць інжынернай адукацыі для будучыні.
Дар’я БУРДУН,
навучэнка 10 класа, карэспандэнт прэс-цэнтра гімназіі № 1 г. Дзятлава “Лічбавае медыя+”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае