Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” Казлоўшчынскай сярэдняй школы з прадстаўнікамі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і іх сем’ямі пабывалі на экскурсіі ў горадзе Мінску.

Яны наведалі Музей марожанага, дзе даведаліся гісторыю стварэння гэтага ўсімі любімага прысмака, прадэгуставалі яго лепшыя віды, паўдзельнічалі ў майстар-класе па стварэнні фігурак з масцікі.

Наступным пунктам экскурсіі быў нацыянальна-выставачны цэнтр “БелЭкспа”, дзе на выставе “Мая Беларусь” пазнаёміліся з перадавымі дасягненнямі, тэхналогіямі і інжынернымі рашэннямі нашай краіны, вывучылі тэматычныя лакацыі і паўдзельнічалі ў інтэрактывах. Асаблівую цікавасць выклікала спецыяльная пляцоўка Міністэрства ўнутраных спраў “На варце”. Там былі прадэманстраваны тэхнічныя сродкі, спецтранспарт, інавацыйныя распрацоўкі ведамасных ВНУ. Наведванне выставы стала для выхаванцаў важным крокам у асэнсаванні патрыятызму, павагі да гісторыі і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” выказваюць вялікую падзяку аддзелу ўнутраных спраў за арганізацыю насычанай і натхняльнай экскурсіі.

Паліна ВОЙТКА,
прэс-сакратар клуба “Мужнасць”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации