Таццяна Умоўская, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, дэлегат УНС:
– Форум чакаю з вялікім хваляваннем. Настроена на канструктыўную работу.
Быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, значыць быць голасам народа, удзельнічаць у вызначэнні стратэгіі развіцця нашай дзяржавы. Адчуваю вялікую адказнасць за прыняцце галоўных рашэнняў для Беларусі, якія потым будуць укараняцца ў жыццё.
Ключавым пытаннем другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу з’яўляецца прыняцце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.
Для сябе вылучаю некалькі ключавых кірункаў, якія напрамую тычацца сферы адукацыі і нашай будучыні. Па-першае, гэта павышэнне ўзроўню практыка-арыентаванай адукацыі, якая павінна адпавядаць бягучым запытам рынка працы і патрэбам эканомікі. Па-другое, лічбавая трансфармацыя – нашы ўстановы адукацыі павінны стаць цэнтрам лічбавай культуры. У праграму закладзена і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, у тым ліку забеспячэнне электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ВНС