Беларускі ручнік – гэта не проста элемент побыту, а сапраўдная энцыклапедыя народнай культуры, якая захоўвае ў сабе глыбокі сэнс, традыцыі і духоўныя каштоўнасці нашых продкаў.  

Захаванню гэтай спадчыны спрыяе краязнаўча-этнаграфічны куток “Гэта наша гісторыя”  Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба. Тут сабрана калекцыя аўтэнтычных ручнікоў, перададзеных жыхарамі вёскі.

У межах дзейнасці бібліятэкі-клуба праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, якія раскрываюць багатую культурную спадчыну беларусаў. Гэта і эмацыйнае падарожжа ў свет традыцыйнага беларускага побыту “Хатка з матчынай душою”, калі ў  адмыслова аформленай прасторы бібліятэкі наведвальнікі знаёмяцца з прадметамі хатняга ўжытку, ручнікамі, посудам, абрадавай атрыбутыкай. Гучаць аповеды пра матчыну ласку, сямейныя каштоўнасці, ролю жанчыны ў захаванні духоўнай культуры.

Краязнаўчы куфэрак “Нашы святы, традыцыі і абрады” – гэта цыкл сустрэч, удзельнікі якіх даведваюцца пра Купалле, Каляды, Дзяды, Масленіцу, Вялікдзень, а таксама пра мясцовыя традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Падчас мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя песні, гульні, элементы народнага строю і дэкору. Дзеці і дарослыя маюць магчымасць не толькі паслухаць, але і паўдзельнічаць у абрадах, што робіць сустрэчы жывымі і запамінальнымі.

Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации