Пытанне: які ўдзел прымаюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў пры правядзенні ўборачнай і нарыхтоўчай кампаній 2025 года?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:
– У мэтах забеспячэння якаснага правядзення ўборачнай і нарыхтоўчай кампаній, прадухілення крадзяжу матэрыяльных каштоўнасцяў сельскагаспадарчых арганізацый, выяўлення фактаў безгаспадарчасці супрацоўнікамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў. Рэкамендуем кіраўнікам і работнікам аграпрамысловага комплексу раёна звярнуць увагу на персанальную адказнасць за тэхнічны стан і ўкамплектаванне тэхнікі, задзейнічанай у рабоце па ўборцы культур, вузламі і агрэгатамі, якія ўплываюць на бяспечную эксплуатацыю, а таксама іх спраўнасцю.
Варта нагадаць, што згодна з арт. 11.1 КоАП РБ за дробны крадзеж маёмасці прадугледжаны штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў, або адміністрацыйны арышт, або грамадскія работы.
Згодна з арт. 13.23 КоАП за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, – штраф ад 10 да 50 базавых велічыняў.
Калі вам стала вядома пра факты крадзяжоў і іншых парушэннях заканадаўства ў перыяд правядзення ўборачнай і нарыхтоўчай кампаній, неабходна неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga