У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг для дзяцей.
Канстанцін Ушынскі “Чатыры жаданні”.
У зборніку прадстаўлены апавяданні і казкі для самых маленькіх чытачоў. На прыкладзе простых і зразумелых гісторый пра хлопчыкаў і дзяўчынак, звяроў, птушак і насякомых яны навучацца адрозніваць дабро ад зла, сапраўднае сяброўства ад прытворства, а таксама зразумеюць, што не ўсе жаданні трэба выконваць.
Аляксандр Пушкін “Казкі ў малюнках для малых”.
У кнігу ўвайшлі “Казка пра рыбака і рыбку”, “Казка пра папа і работніка яго Балду”, “Казка пра залатога пеўнічка”, а таксама ўрывак з паэмы “Руслан і Людміла” “У лукамор’я дуб зялёны”. Выданне падрыхтавана з улікам асаблівасцяў дзіцячага ўспрымання: тэкст разбіты на невялікія фрагменты і кожны з іх праілюстраваны, што спрыяе лепшаму засваенню і запамінанню прачытанага.
Холі Веб “Крылатая сяброўка”.
Кніга для ўсіх аматараў займальных і добрых гісторый. Прынцэса Эмі выратавала птушачку. У крылатай сяброўкі прынцэсы ёсць усё, але чамусьці з кожным днём птушачка становіцца ўсё сумнейшай. Што ж рабіць Эмі? Як развесяліць сяброўку?
Холі Вэб “Дзяўчынка-матылёк”
Аднойчы Молі сустрэла чароўнага матылька. Ён быў вельмі прыгожы, а яшчэ ўмеў размаўляць і вельмі дзівіўся таму, што людзі не лятаюць. Гэта ж так проста – трэба толькі крышачку мары і дробачку чараўніцтва… Няўжо ў Молі ёсць шанц узляцець?
Запрашаем нашых чытачоў!
Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga