Год добраўпарадкавання і пяцігодка якасці на Дзятлаўшчыне радуе новымі вынікамі. На гэты раз у аб’ектыў трапіў Данілавіцкі сельскі савет.

– Актыўна займаемся навядзеннем парадку на могілках, якіх у сельсавеце два дзясяткі, – расказаў старшыня сельвыканкама Ігар Кухарэвіч. – Работы ажыццяўляюцца ў Стараельні, дзе могілкі займаюць 2,6 гектара. Пасля спілоўвання дрэваў там выраслі хмызнякі, іх убіраем пры падтрымцы Новаяльнянскага ўчастка РУП ЖКГ (начальнік Аляксандр Адамчык), там жа працуе работнік зялёнага будаўніцтва сельвыканкама. Запрашалі альпіністаў, каб спілаваць праблемныя дрэвы. У планах – завяршыць работу да кастрычніка, вясной – апрацаваць гліфасатамі. Паралельна сіламі работнікаў ААТ “Новаяльнянскі КХП” (дырэктар Ігар Язэпаў) ідзе выдаленне расліннасці на могілках у Лапушна.

Значныя работы праведзены на могілках у Данілавічах, Навасёлках, у належны стан прыведзены могілкі ў Круцілавічах. На сістэмнай аснове ажыццяўляецца касьба, зрэзка кустоў, вываз смецця, у чым падтрымку сельвыканкаму аказвае ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Уладзімір Лашко). Сёлета сіламі будаўнічай брыгады гаспадаркі пры фінансавай падтрымцы сельгаспрадпрыемства заменена плітка на помніках загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Данілавічах і Стараельні.

Пры добраўпарадкаванні пахаванняў і населеных пунктаў пад кіраўніцтвам старастаў вёсак, самыя актыўныя сярод якіх Раіса Альшэўская, Святлана Грос, Марыя Шаўчук, Людміла Шупа, Таццяна Мацкевіч, у работу ўключаецца насельніцтва. Сіламі сельвыканкама рэгулярна ажыццяўляецца касьба травы ў вёсках, месцах агульнага карыстання. На тэрыторыі сельсавета ёсць два паркі аграгарадкоў Круцілавічы і Таркачы. Парадак у іх падтрымліваецца сумеснымі намаганнямі работнікаў ААТ “Граніт-Агра”, сельвыканкама, школы, жыхароў. Сёлета ў Круцілавіцкім парку з’явілася малая архітэктурная форма “Я люблю аграгарадок”, на перспектыву тут запланавана ўстаноўка дзіцячых гульнявых комплексаў і далейшае пераўтварэнне парка ў зону адпачынку для дзяцей і дарослых.

– У час вялікага суботніка, які доўжыўся некалькі субот запар і сабраў жыхароў нашага аграгарадка, на могілках у Круцілавічах былі спілаваны ўсе дрэвы, – успамінае стараста Святлана Грос. – Потым устанавілі агароджу з сеткі-рабіцы, цяпер стараемся падтрымліваць належны парадак. Значную дапамогу аказваюць старшыня сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, кіраўніцтва ААТ “Граніт-Агра”, асабліва калі справы тычацца падсыпкі дарогі ці буйных рамонтных работ. Не застаюцца ў баку жыхары-актывісты. За чысцінёй сочаць Ірына Лаўрушчык, Мікалай Станцэль, Валянціна Панькова, Ірына Аблажэй, Святлана Грыб, Людміла Жых, Уладзімір Буткевіч, Наталля Мазур. У аграгарадку стараемся кожны каля свайго дома пакасіць, убраць смецце, а ў месцах агульнага карыстання робім гэта пры падтрымцы мясцовых установаў і арганізацый.

– Улада нас не крыўдзіць, дапамагае ў добраўпарадкаванні, – сцвярджае жыхарка Круцілавічаў Ірына Лаўрушчык. – Заўжды падтрымку аказвае і гаспадарка. Яшчэ Станіслаў Мазур на могілках у Круцілавічах дапамог абнавіць каплічку. Прадаўжае станоўчыя традыцыі Уладзімір Лашко. Пры неабходнасці на некаторыя справы з землякамі складваемся грашыма. Асноўнае ўжо зроблена, але непакоіць, што па перыметры за агароджай могілак засталіся высокія дрэвы, якія могуць упасці, пашкодзіць не толькі сетку, але і помнікі. У астатнім мы ўсім задаволены: дапамога аказваецца своечасова, парадак падтрымліваецца. Вялікі дзякуй кіраўніцтву сельсавета і гаспадаркі.

Разам з Ігарам Кухарэвічам прасачылі за ходам работ на могілках у Стараельні і Лапушне. Гэта толькі частка аб’ектаў добраўпарадкавання сельсавета, работа вядзецца пастаянна і будзе прадоўжана.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации