Пётр Паршук:

– Свята ўдалося, гэта дакладна. А калі яшчэ за сваю працу атрымаў узнагароду, то эмоцыі зашкальваюць. Самым хвалюючым было падняцца на сцэну, але гэта і вельмі прыемна. Я працую на трактары, таму найперш звярнуў увагу на выставу сельскагаспадарчай тэхнікі, дзе прадстаўлены лепшыя дасягненні аграаўтапрама. Вельмі ганарова і радасна мець дачыненне да свята, ведаць, што наша праца каштоўная і важная для ўсіх. Выдатная атмасфера, сардэчны прыём. Абласныя “Дажынкі” патрэбны аграрыям, бо ў такія дні мы адчуваем сябе героямі свайго часу.

Мікалай Сідорчык:

– Уражанні ад абласных “Дажынак” самыя незабыўныя. Для мяне, як працаўніка сельскай гаспадаркі, удзел у такім маштабным мерапрыемстве – гэта магчымасць пераканацца ў тым, што ў нашай краіне робіцца шмат для камфортнага жыцця і эфектыўнай работы людзей. Хлеб – усяму галава, і якія б выпрабаванні ні рабіла надвор’е, нашы хлебаробы здолеюць справіцца і дастойна выканаць сваю работу. Свята ўраджаю – гэта важная і патрэбная ўрачыстасць, якая падводзіць вынік усяму зробленаму аграрыямі за сезон і дае кірунак на будучы год.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации