Пытанне: на дварэ з кожным днём цямнее ўсё раней, трэба абавязкова абазначаць сябе флікерам. Ці прадугледжана пакаранне, калі забыў яго ўзяць?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:

– З надыходам восені, з-за таго, што скарачаецца светлавы дзень, вырасла рызыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Небяспечна рухацца па ўзбочыне і ўздоўж праезнай часткі, пераходзіць яе ў цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці. Каб засцерагчыся ад небяспекі, неабходна выкарыстоўваць флікер. Але проста насіць яго недастаткова – важна, каб вадзіцель убачыў вас і своечасова зрэагаваў. Іх лепш за ўсё насіць два і больш – на правай і левай руцэ. Самы дзейсны – жоўтага або белага колеру.

За адсутнасць флікера або пераход дарогі ў забароненых месцах, у тым ліку ў п’яным выглядзе, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт 18.20 КоАП Рэспублікі Беларусь: штраф ад адной да пяці базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации