Галоўным упраўленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Гродзенскай вобласці праведзены кантрольныя маніторынгі.
Правераны 36 гандлёвых аб’ектаў, два інтэрнэт-магазіны, шэсць аб’ектаў бытавога абслугоўвання, тры дзяржаўныя закупкі, два гандлёвыя месцы на рынку, аб’ект грамадскага харчавання і аб’ект па аказанні медыцынскіх паслуг. Парушэнні заканадаўства ўстаноўлены ў 34 выпадках, выдадзены 24 рэкамендацыі па іх ухіленні і 7 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці.
Так, у 25 гандлёвых аб’ектах устаноўлены парушэнні заканадаўства аб гандлі, сярод якіх: адсутнасць ці няправільнае афармленне цэннікаў, інфармацыі аб таварах, нагрудных знакаў у прадаўцоў, шыльдачак аб забароне продажу пэўных груп тавараў непаўналетнім, іншыя.
У шасці гандлёвых аб’ектах ЗАТ “Дабраном” і адным Гродзенскага аблспажыўтаварыства спынена рэалізацыя тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці на агульную суму 231,92 рубля.
У магазіне “Піффко-маркет” горада Гродна не выконвалася патрабаванне аб забеспячэнні абавязковага пераліку для рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці: адсутнічалі дыябетычны шакалад і мучныя кандытарскія вырабы.
Пры маніторынгу анлайн-магазінаў прыватнага прадпрыемства “Златаручка” і ТАА “Вольтрум” асноўнымі парушэннямі былі невыкананне закона аб абароне правоў спажыўцоў і правілаў дыстанцыйнага продажу тавараў. Так, на галоўнай інтэрнэт-старонцы прадаўца адсутнічала інфармацыя аб кантактным тэлефоне, адрасе электроннай пошты, асобе, упаўнаважанай разглядаць звароты пакупнікоў пры парушэнні іх правоў, не былі пазначаны тэлефоны работнікаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, упаўнаважаных разглядаць такія звароты, не прыводзіліся звесткі аб поўнай назве і месцы знаходжання вытворцы тавараў, не тлумачыўся парадак падачы пакупніком зваротаў аб парушэнні яго правоў і атрымання адказаў на іх, тэрмінах іх разгляду. Абодва інтэрнэт-магазіны атрымалі рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.
З 19 правераных гандлёвых аб’ектаў, якія ажыццяўлялі рэалізацыю тавараў школьнага асартыменту, у тым ліку на школьным базары горада Гродна, восем суб’ектаў гаспадарання таксама дапусцілі парушэнні ў частцы гандлю і абароны правоў спажыўцоў.
Гэта далёка не ўсе недахопы, якія былі выяўлены ў час маніторынгу. Галоўнае ўпраўленнем МАРТ па Гродзенскай вобласці трымае на кантролі ўхіленне ўсіх выяўленых парушэнняў.
Святлана СВІРЧУКОВА,
начальнік Галоўнага ўпраўлення МАРТ па Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga