Дзятлаўскае раённае аддзяленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд” паўдзельнічала ў дабрачыннай праграме “Школьны партфель”.
Праект скіраваны на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.



Аддзяленнем было арганізавана ўручэнне школьных прыладаў сямі выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу горада Дзятлава.
Дзеці адразу ж прыняліся разглядваць новыя сшыткі, вокладкі, алоўкі, альбомы, школьныя пеналы і іншыя падарункі.
Шчырыя словы ўдзячнасці раённаму аддзяленню РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, ААТ “Граніт-Агра” за дапамогу пры падрыхтоўцы да школы выказалі бацькі-выхавальнікі Аляксандр і Марына Русаўскія. Яны расказалі, што настрой у дзяцей цудоўны, бо выдатна адпачылі летам і поўнасцю гатовыя да навучальнага года, а цяпер з вялікім жаданнем чакаюць сустрэчы з настаўнікамі і аднакласнікамі.
Алена ЧАЙКОЎСКАЯ,
старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga