Дзейнасць філіяла “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” накіравана на арганізацыю сямейнага вольнага часу, стварэння магчымасці духоўнага яднання сям’і, выхаванне ў дзіцяці і аднаго з бацькоў патрэбы ў такой сумеснай дзейнасці, як чытанне. Гэтую важную задачу бібліятэка вырашае праз правядзення розных мерапрыемстваў. Стала традыцыяй кожны год праводзіць Дзень сямейнага чытання. Мэта мерапрыемства – прывіць навыкі чытацкай культуры, пашырыць уяўленні бацькоў аб ролі сямейнага чытання ў выхаванні дзяцей, падштурхнуць мам і тат да самаадукацыі. “Чтение – дело семейное” пад такой назвай прайшоў у жніўні Дзень сямейнага чытання.




У гэты дзень гасцінна адчыніліся дзверы для ўсіх жадаючых наведаць бібліятэку. На працягу дня ладзіліся: фотавыстава “Моя семья – счастливые моменты”, праведзена пазнавальная гульня “Что нужно, чтобы жить дружно”. Наш свет, у якім мы жывем, дорыць нам выдатные зносіны – зносіны з сябрам, сябар – гэта любімая кніга, якую чытаеш, і табе цікава з ёй, сябар – гэта мама, якая абавязкова дапаможа табе ў цяжкую хвіліну, сябар – гэта школьны настаўнік, які цябе вучыць. Дзеці паўдзельнічалі ў казачнай гульні, дзе даведаліся з кім сябруюць казачныя героі, успамнілі прыказкі пра сяброўства. Прысутныя пазнаёміліся з выставай – прапановай “Сябруем з кнігай усёй сям’ёй”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра сям’ю, сямейныя каштоўнасці, павучальныя кнігі пра сямейныя адносіны, для маленькіх наведвальнікаў і для іх бацькоў.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар філіяла “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga