На нараду да Прэзідэнта кіраўніцтва Савета Міністраў прыйшло з праектам указа, які прадугледжвае перадачу функцый рэгулятара ў турыстычнай сферы ад Міністэрства спорту Нацыянальнаму агенцтву па турызме, якое ў сваю чаргу прапануецца перападпарадкаваць ураду.

Прэзідэнт нагадаў, што на наступную пяцігодку ўраду пастаўлена задача зрабіць турызм нацыянальным праектам і рэалізаваць яго эканамічны патэнцыял па максімуме.

Сваім меркаваннем наконт развіцця сферы падзялілася галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка:

– Нягледзячы на тое, што сфера турызму для звычайнага чалавека звязана з адпачынкам, забавамі, наведваннем новых мясцін і ў цэлым назапашваннем новых уражанняў, важнасць і актуальнасць гэтай тэмы звязана з вялікай адказнасцю і якасцю прадастаўляемых турыстычных паслуг. Каб іх узровень адпавядаў запытам гасцей, неабходна далучаць да работы спецыялістаў многіх сфер дзейнасці і, безумоўна, асноўнага рэгулятара і каардынатара, які б своечасова ўносіў неабходныя карэктывы.

Таму пытанне, якое было ўзнята на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, хто ў нашай рэспубліцы будзе адказваць за сферу турызму, было вельмі своечасовым, паколькі турызм у краіне развіваецца і дынамічна. Напрыклад, Дзятлаўшчыну за сем месяцаў 2025 года наведала больш за 16 тысяч чалавек. Зразумела, што пераважна гэта адпачывальнікі здраўніц “Радон” і “Альфа Радон”, аднак разам з тым наш раён сёння прапаноўвае розныя віды адпачынку. Гэта сплавы на байдарках, аглядавыя экскурсіі з аўдыягідам, веласіпедныя і экалагічныя маршруты, праграмы з элементамі нацыянальнага каларыту, а таксама тыя, што прапануюцца гасцям напярэдадні навагодніх і калядных святаў або прымеркаваныя да памятных дат Вялікай Айчыннай вайны. Нельга не адзначыць запатрабаванасць аграэкатурызму, майстар-класаў па ганчарстве Анатоля Кардаша і лозапляценні Сяргея Балыкова, якія палюбіліся расійскім турыстам, а з гэтага сезона ўжо прыязджаюць і госці з Узбекістана. Таму, на мой погляд, надышоў час паглядзець на турызм пад іншым вуглом і перавесці яго на новы, больш якасны ўзровень, калі, акрамя ўключэння сацыяльных механізмаў, больш увагі будзе надавацца і механізмам эканамічнага характару.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации