У Беларусі праходзіць штогадовая дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу”, да якой актыўна далучыліся грамадскія аб’яднанні.

– Акцыя скіравана на аказанне дапамогі па падрыхтоўцы да новага навучальнага года шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям, тым, дзе гадуюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, некаторым іншым катэгорыям, – расказала старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. – У магазінах нашага горада, дзе прадаюцца канцылярскія рэчы, мы з валанцёрамі ўстанавілі скрыні з сімволікай нашай арганізацыі для збору сшыткаў, алоўкаў, пеналаў і ўсяго іншага, што падорыць добры настрой навучэнцам, зробіць іх школьнае жыццё больш яркім і прыемным. Таксама пакідаем у гандлёвых установах горада скарбонкі для манет, прыцягваем да ўдзелу ў акцыі спонсараў. Як і ў ранейшыя гады, уся атрыманая дапамога будзе перададзена адрасатам – хлопчыкам і дзяўчынкам з абазначаных катэгорый, якія ў хуткім часе сядуць за парты.


Галіна Касцюк і валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа на гэты раз пабывалі ў магазіне “Падарунак”, што на плошчы 17 Верасня, дзе таксама ўстанавілі скрыню для школьных рэчаў і скарбонку для манет з лагатыпамі таварыства. Памяткі, прымацаваныя на скрыні, дапамогуць добраахвотнікам, якія далучацца да акцыі, вызначыцца з пакупкамі і парадаваць школьнікаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование