Штогод у нашай краіне маштабна святкуюць Дзень беларускага пісьменства. Па традыцыі, свята адзначаецца ў першыя выхадныя верасня. У рамках культурна-асветніцкага мерапрыемства праходзяць навуковыя канферэнцыі, падводзяцца вынікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі, арганізоўваюцца сустрэчы з беларускімі літаратарамі. У 2025 годзе святкаванне будзе праходзіць на Гродзеншчыне – у горадзе Лідзе. Чарговы Дзень пісьменства прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 500-годдзя выхаду кнігі “Апостал” Францыска Скарыны.

Традыцыйна за некалькі дзён да пачатку свята праходзіць навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”. Штогод яе ўдзельнікі выбіраюць новыя маршруты. Сёлета яны пройдуць па наступным: Мінск – Баранавіцкі раён – Зэльва – Казлоўшчына – Дзятлава – Ашмяны – Іўе.

21 жніўня члены экспедыцыі сустрэліся з кіраўніцтвам, прадстаўнікамі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім. Андрэй Уладзіміравіч павітаў гасцей, выказаў спадзяванне на канструктыўны дыялог, абазначыў важнасць духоўна-асветніцкай дзейнасці, падзякаваў за міратворчую, стваральную місію, закліканую аб’ядноўваць людзей.

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук, кіраўнік навукова-асветніцкай экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі і члены асветніцкай групы расказалі аб задачах мерапрыемства, запланаваных на маршруце.

Дзятлаўчане сустрэнуць экспедыцыю 4 верасня. У гэты дзень пройдуць духоўна-асветніцкія канферэнцыі, сустрэчы з прыхаджанамі храмаў і працоўнымі калектывамі, наведванне сацыяльных установаў раёна. Святары будуць асвячаць помнікі і месцы вайсковай славы, адслужаць памінальныя літыі ў гарпасёлку Казлоўшчына і горадзе Дзятлаве. Жыватворны агонь будзе перададзены на лампадкі і свечкі вернікаў. Удзельнікі міжнароднай акцыі таксама пасадзяць новыя дрэвы ў малітоўным садзе каля храма ў Казлоўшчыне і ў скверы Дварчаніна ў райцэнтры.

Пасля арганізацыйнай сустрэчы-знаёмства члены экспедыцыйнай групы сустрэліся з работнікамі бібліятэчнай сістэмы, сферы культуры, грамадскіх аб’яднанняў нашага раёна.

ДАРЭЧЫ

Усяго ў мерапрыемствах экспедыцыі за тры дзясяткі гадоў прынялі ўдзел больш за 5 мільёнаў чалавек. Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй прынесены ў больш чым 700 манастыроў, храмаў і капліц. Пераадолены шлях працягласцю больш за 37 тысяч кіламетраў. Удзел у малітоўных шэсцях прынялі больш за 1,2 мільёна чалавек. Прасфоры са Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска – блаславенне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі – падчас экспедыцыі атрымалі больш за тысяча прыходаў, звыш двух тысяч удзельнікаў і арганізатараў экспедыцыі і Дня беларускага пісьменства. Копіі цудатворнай Загор’е-Сталовіцкай іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы-Даведніцы перададзены больш чым 400 манастырам, храмам і капліцам.

Ірына КАМАРОВА
Фота Святланы ГРЫШЫНАЙ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации