28 ліпеня адзначае свой юбілейны дзень нараджэння наш зямляк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Лакіза.
Нарадзіўся Вадзім Леанідавіч 28 ліпеня 1970 года ў вёсцы Явар. У 1987 годзе скончыў Хвінявіцкую сярэднюю школу Дзятлаўскага раёна, у 1992-ім – гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. З 1994 па 1997 гады вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці “археалогія”. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга і сярэдняга перыядаў бронзавага стагоддзя Беларускага Панямоння”. У 2012 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “археалогія”. З 1998-га працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 7 снежня 2020 года – дырэктар гэтага інстытута. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019 г.); Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2020 год) і інш.
У 2025 годзе, дзякуючы даследаванням супрацоўнікаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, горад Дзятлава стаў старэйшы на 48 гадоў. Былі выяўлены новыя звесткі, якія датуюцца 1450 годам, а раней годам першага пісьмовага ўпамінання пра наш горад лічыўся 1498-ы.
Вадзім Леанідавіч цесна супрацоўнічае са сваёй малой радзімай: праводзяцца археалагічныя даследаванні, навукова-практычныя канферэнцыі.
За значны ўклад у развіццё Дзятлаўшчыны імя Вадзіма Леанідавіча Лакізы ўнесена ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga