Аматарскі футбольны матч паміж камандамі моладзі “Юнацтва” і старэйшага пакалення “Вопыт”, які стаў ужо трыдыцыйным і праводзіўся сёлета адзінаццаты раз, ладзіўся ў ціхай вёсачцы Руда Яварская. Некалі яна была вялікай гаманлівай вёскай, дзе кіпела жыццё, а цяпер значнай падзеяй тут з’яўляецца гэта сустрэча землякоў.

Ідэйным натхняльнікам свята стаў мясцовы жыхар Дзмітрый Юшкевіч, былы настаўнік фізічнай культуры, які жыве і працуе ў Гродне. У яго ўзнікла ідэя сабраць усіх сяброў, хто тут некалі жыў або прыязджаў да бабуляў і дзядуляў на лета, любіў гуляць у футбол. Так таварыскія матчы паступова ператварыліся ў сапраўднае свята вёскі, якое ўсе чакаюць.

– Тут акцэнт ідзе больш не на спорт, а на сустрэчу землякоў, – адзначае Яўген Лебедзь, яшчэ адзін мясцовы жыхар, журналіст, які працуе ў газеце “Вячэрні Гродна”. – У гэты дзень прыязджаюць людзі з розных куткоў Беларусі, адны гуляюць у футбол, другія проста размаўляюць, дзеляцца ўспамінамі, сваімі поспехамі і набыткамі ў жыцці. Я падрыхтаваў фотавыставу пра землякоў, і ўвогуле, часам пішу матэрыялы пра нашу вёску, дапамагаю арганізоўваць гэтыя сустрэчы. Не ва ўсіх атрымліваецца прыехаць, але стараюцца многія. Я вяду прамыя трансляцыі ў сацыяльных сетках, каб яны маглі ў гэты дзень пабыць разам з намі хоць такім чынам.

Спонсарам  спаборніцтваў ужо некалькі гадоў запар выступаюць КСУП “Хвінявічы”, Парэцкі сельвыканкам, якія арганізавалі пасадачныя месцы, падрыхтавалі футбольнае поле, для каманды-пераможцы набылі пераходны кубак, падарункі.

Гарачым у гэты дзень выдалася не толькі надвор’е, але і футбольны матч. І хоць з лікам 4:3 перамагла каманда “Вопыт”, але настрой ва ўсіх быў цудоўны, усе выказвалі спадзяванне, што гэтыя сустрэчы землякоў будуць працягвацца яшчэ доўгія гады.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации