У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі вядзецца пастаянная работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця. У бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Краіна здароўя”, на стэндзе “ Ключ да здароўя” размешчана інфармацыя па барацьбе з наркаманіяй, праводзіцца шмат мерапрыемстваў: шок-урок “Новое поколение на игле – будущее страны во мгле” і гутарка-папярэджанне “Наркотыкі – зло. А ты гэта ведаеш?”, здаровыя пасядзелкі “Якаснае жыццё – здаровая нацыя”. Размова ішла аб асновах здаровага ладу жыцця для пажылых людзей, а менавіта аб тым, што для захавання і ўмацавання здароўя неабходныя аптымальны рэжым працы і адпачынку, збалансаванае харчаванне, дастатковая рухальная актыўнасць, адсутнасць шкодных звычак, а таксама пазітыўнае стаўленне да жыцця. З вялікай цікавасцю госці праслухалі інфармацыю аб найбольш прыдатным для пажылых людзей відзе фізічнай актыўнасці – скандынаўскай хадзе.
У жніўні запрашаем на фітавечар “Аптэка пад рукой”.
Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчык Казлоўшчынскай ГПБц
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga