Сёлета аграрыям раёна належыць убраць ураджай збожжавых і зернебабовых культур на плошчы 16 398 гектараў і 5865 гектараў рапсу.

Жніво-2025 пачалося з уборкі азімага ячменю, да якой ужо прыступілі ў КСУП “Войневічы”. Сёння да ўборачнай кампаніі плануе далучыцца СГФ “АграМілк”, да канца тыдня падключыцца ААТ “Граніт-Агра”.

Прадаўжэннем кампаніі стане ўборка азімых рапсу і пшаніцы, пад якія выдзелены самыя значныя зямельныя плошчы. Чатыры гаспадаркі раёна сёлета будуць убіраць грэчку і толькі ААТ “Дварэц-Агра” – проса.

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначаюць, што працэс уборкі ўраджаю сёлета істотна ўскладнены нестабільнымі ўмовамі надвор’я. Аднак тэхніка і самі хлебаробы гатовы да сапраўднай бітвы за ўраджай. Будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб жніво-2025 прайшло максімальна эфектыўна, без перапынкаў і стратаў. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#сельское хозяйство #АПК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации