Так называецца новы фантан у скверы па вуліцы Савецкай, урачыста адкрыты ў час раённага выпускнога балю.

Ініцыятарам устаноўкі новага арт-аб’екта ў Дзятлаве стала кіраўніцтва раёна, для гэтай мэты было выдаткавана 70 тысяч рублёў з раённага бюджэту.

Падрадчыкам работ згодна з тэндарам выступіла профільная арганізацыя – ТАА “Ланітэкс” (горад Мінск). Падрыхтоўчыя работы выканала камунальная служба раёна: работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ устанавілі бетонную чашу, падвялі камунікацыі (каналізацыю, водаправод, электрычнасць), а таксама правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол фантана – уклалі плітку “стары горад”.

У фантане ўстаноўлены 5 помпаў, 9 пражэктараў. У хуткім часе побач з ім з’явіцца лаўка, каб дзятлаўчане маглі адпачыць каля вады ў спякотны дзень. Фантан будзе працаваць у летні час з перапынкам з 00.30 да 6.30.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации