У райцэнтры супрацоўнікіміжраённагааддзелаДАІ па абслугоўванні Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Слонімскагараёнаў сумесна з карэспандэнтам газеты “Перамога”правялірэйдпа выяўленніпарушэнняўу месцах паркоўкі, якія прызначаны для аўтатранспарту асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.У выніку – трывыпадкі невыкананняправілаўдарожнагаруху. Адзін аўтаўладальнікатрымаў папярэджанне і спыненне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, двум вадзіцелямбыла дадзена вусная заўвага.
Памятайце, што ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху паркоўка на месцах для інвалідаў дазволена толькі ў выпадку наяўнасці адпаведнай наклейкі на аўтамабілі. У адваротным выпадку вадзіцель можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – парушальніку пагражае штраф. Акрамя гэтага, аўтамабіль можа быць эвакуіраваны на штрафстаянку.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga