Дыплом 1 ступені – за даследчую работу

Навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава Эма Дзям’янчык ужо не першы год удзельнічае ў раённым конкурсе даследчых работ “Я – даследчык”. На гэты раз яна прадставіла працу, прысвечаную вывучэнню якасці пітной вады з розных крыніц у горадзе Дзятлаве, якая адзначана дыпломам 1 ступені.

Даследаванне ўключала ў сябе аналіз пробаў вады з калодзежа, крынічнай і цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння. Як вынік, Эма распрацавала шэраг рэкамендацый па паляпшэнні якасці пітной вады ў райцэнтры.

Законы – для ўсіх

Пачала работу летняя сацыяльна-камунікатыўная пляцоўка для старэйшых класаў “Падлетак і закон” Дварэцкай сярэдняй школы.

На першай сустрэчы школьнікі прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Даведваемся. Разважаем. Дзейнічаем”. Абмеркавалі пытанні аб відах правапарушэнняў і злачынстваў, адказнасці за іх, разабралі тэматычныя практычныя сітуацыі з прыкладамі з жыцця падлеткаў, паўдзельнічалі ў каманднай гульні па выкананні інтэрактыўных заданняў.

Асноўная выснова, да якой прыйшлі ўдзельнікі мерапрыемства ў ходзе сумеснай дзейнасці: ні адзін чалавек у нашым грамадстве, карыстаючыся сваімі правамі і свабодай, не павінен адступаць ад патрабаванняў устаноўленых прававых нормаў.

Крэатыўныя карціны

Вы не ведаеце чым заняцца ў выхадныя дні? Тады паспрабуйце стварыць разам летнія карціны. Бо лета – гэта час, калі прырода стракаціць разнастайнасцю фарбаў, усё вакол квітнее і цешыць вока. Менавіта гэтымі летнімі фарбамі скарысталіся выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава і стварылі карціны з прыроднага матэрыялу. Для гэтага яны сабралі лісточкі, пялёсткі кветак, травінкі. Усё гэта прымацавалі ў рамцы. Атрымалася прыгожа і крэатыўна!

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

  #образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации