Лета – гэта асаблівы час, калі многія адпраўляюцца на канікулы, падарожнічаюць або праводзяць больш часу на свежым паветры. Аднак для аматараў кніг лета ў бібліятэцы – гэта ўнікальная магчымасць адкрыць для сябе новыя гарызонты, пагрузіцца ў займальныя гісторыі і пашырыць свае веды.

Пляцоўка пад адкрытым небам “Летнія  вандроўкі  з  кнігай” была  арганізавана каля Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай  культуры. Для выхаванцаў аздараўленчага летніка “Эколаг” мясцовай школы была прапанавана інтэрактыўная гульня “Дзяцінства радасная пара”. Удзельнікі мерапрыемства павандравалі па старонках цікавых кніг і адказалі  на пытанні гульні.

Бібліятэка запрашае дзяцей на квэст-гульню “Па слядах любімых кніжак”, эколага-краязнаўчы ўрок “Па загадкі прыроды”, майстар-клас па вырабе матылькоў.

На працягу ўсяго лета іх чакаюць практычныя і творчыя заданні. Яны стануць удзельнікамі самых розных забаўляльных мерапрыемстваў: гульняў, конкурсаў, віктарын.

Наведайце нашу бібліятэку, запрасіце па кнігі сваіх сяброў.

Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga                  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации