Пытанне: у шлюбе купілі кватэру на маё імя, цяпер вырашылі развесціся, і я гатова перадаць кватэру ва ўласнасць мужа. Што для гэтага трэба рабіць, куды звяртацца і колькі каштуе такая працэдура?
Адказвае натарыус натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха:
– Можна заключыць шлюбны дагавор, для пасведчання якога вам спатрэбяцца наступныя дакументы: якія сведчаць асобу бакоў (мужа і жонкі); пацвярджаюць факт рэгістрацыі шлюбу; пацвярджаюць прыналежнасць маёмасці (дагавор куплі-продажу кватэры); выпіска з рэгіструючага органа (БТІ) на кватэру.
Вы можаце прадаставіць іх самастойна, бо іх можа запытаць натарыус, за выключэннем пашпартоў.
Натарыяльны тарыф складзе 0,2 базавай велічыні за кожны запыт.
За складанне і пасведчанне шлюбнага дагавора прадугледжаны натарыяльны тарыф у памеры 8,3 базавай велічыні, а таксама выдаткі, звязаныя з рэгістрацыяй пераходу правоў у БТІ.
Шлюбны дагавор можа засведчыць любы натарыус. Атрымаць яго кантакты можна ў раздзеле “Знайсці натарыуса” на сайце belnotary.by.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga