Пытанне: як аддалена атрымаць у натарыуса дублікат дагавора дарэння?

Адказвае натарыус натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха:

– Яго можна атрымаць двума спосабамі: першы – заява аб выдачы дубліката дагавора дарэння можа быць накіравана з дапамогай паштовай сувязі. Сапраўднасць подпісу грамадзяніна, яго прадстаўніка або прадстаўніка юрыдычнай асобы на такой заяве павінна быць засведчана натарыусам або іншай асобай, упаўнаважанай здзяйсняць натарыяльныя дзеянні; другі – заява аб выдачы дубліката дагавора дарэння можа быць накіравана ў выглядзе электроннага дакумента з выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) Беларускай натарыяльнай палаты праз асабісты кабінет карыстальніка. Такая заява павінна быць падпісана грамадзянінам або прадстаўніком юрыдычнай асобы электронным лічбавым подпісам.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации