У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”, якое праводзіцца з 25 мая па 5 чэрвеня, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з карэспандэнтам газеты “Перамога” і стопменамі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы паблізу гэтай школы ажыццявілі дзяжурства на нерэгулюемым пешаходным пераходзе з мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў. Пешаходам, веласіпедыстам і вадзіцелям уручаліся памяткі прафілактычнага характару.


Нагадаем, што ў перыяд акцыі вадзіцелі абавязаны рухацца на транспартных сродках з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага абавязацельства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.13 ч. 3 КоАП Рэспублікі Беларусь – папярэджанне або штраф у памеры да трох базавых велічыняў.


Дзяржаўтаінспекцыя працягне працу па папярэджанні дзіцячага траўматызму, аддаючы прыярытэт кантролю за выкананнем правілаў перавозу непаўналетніх, пропуску пешаходаў побач з установамі адукацыі, спыненню ліхацтва.
Дзмітрый БЕЛАДЗЕД,
дзяржаўтаінспектар
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga