На базе дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Зубраня” прайшоў рэспубліканскі адукацыйна-спартыўны праект “Час тваіх магчымасцяў 4.0”.
Дзятлаўшчыну на форуме прадстаўляў педагог, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Дварэцкай сярэдняй школы Анар Сербін.
– Тры актыўныя, багатыя на падзеі і сустрэчы дні праляцелі непрыкметна, – падзяліўся ён уражаннямі. – Праект сабраў пераважна студэнцкую моладзь, працоўную прадстаўлялі актывісты моладзевых пярвічак з розных рэгіёнаў рэспублікі. Дзень адкрыцця быў азнаменаваны сустрэчай з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Аляксандрам Лук’янавым на моладзевай пляцоўцы “Невыпадковыя сустрэчы”. Удзельнікі дыялога змаглі задаць свае пытанні, пагутарылі, як стаць лідарам і матываваць людзей. Затым стартавалі спартыўныя спаборніцтвы па футболе і валейболе.

На другі дзень ладзілася работа некалькіх секцый. Нас запрасілі на пляцоўку, дзе абмяркоўвалася ўземадзеянне Рэспубліканскага Савета працоўнай моладзі пры Міністэрстве адукацыі і Моладзевага савета Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь. Старшыні буйных моладзевых пярвічак ГА “БРСМ” трымалі справаздачы аб рабоце ў 2024 годзе і дзяліліся планамі на гэты год.

Не менш актыўным быў апошні дзень форуму, у які была арганізавана працоўная акцыя яго ўдзельнікаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. Разам навялі парадак на дарожках, клумбах, зонах адпачынку і тым самым зрабілі свой уклад у арганізацыю самага масавага летняга заезду дзяцей. Напрыканцы адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне. Секцыя працоўнай моладзі была адзначана дыпломам за актыўны ўдзел у форуме.
Час на праекце для мяне прайшоў вынікова і з карысцю, бо даведаўся шмат цікавага, пазнаёміўся з лідарамі моладзевага руху нашай краіны.
Ірына СТЫРНІК
Фота Анара СЕРБІНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #нашелучшее #нашалепшае