Работу пляцовак фестывалю “Зецельскі фэст” распачала спартыўная эстафета сямейных каманд “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” на стадыёне “Колас”.

Тут сабраліся як дзятлаўчане, так і сем’і са Слоніма, Іўя, Карэлічаў, Мастоў, Навагрудка, Свіслачы – усяго 19 каманд.

Як і заўсёды,  на стадыёне панаваў  камандны дух, узаемавыручка і падтрымка, гарачыя эмоцыі ўдзельнікаў і груп падтрымкі, нягледзячы на дажджлівае надвор’е.

Сваімі эмоцыямі падзяліліся ўдзельнікі спаборніцтва.

Сям’я Шэўчык з Карэліцкага раёна – тата Мікалай, мама Таццяна, сыны Макар і Міраслаў:

– На такім свяце прысутнічаем упершыню, таму рады магчымасці паўдзельнічаць, атрымаць новыя эмоцыі. Гэта мерапрыемства яшчэ мацней аб’ядноўвае нашу сям’ю, робіць яе больш дружнай. Мы перажываем, стараемся, падтрымліваем адзін аднаго. Конкурсы цікавыя, пераадольваем іх заўзята і весела. Жадаем усім удачы!

Сям’я Таўпека з горада Іўя:

– Прыехалі прыняць удзел у вашым фестывалі, атрымаць зарад станоўчых эмоцый, а таксама пазнаёміцца з новымі людзьмі, палюбавацца вашым цудоўным маляўнічым горадам. Конкурсы падабаюцца, арганізацыя вельмі добрая. Мы задаволены, і дзецям, у нас сын і дачка, таксама вельмі спадабалася.

Таццяна САНЮК

Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации