Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!

Сям’я, клопат, узаемная павага, згода і любоў блізкіх – галоўная апора і падтрымка чалавека. А шчаслівая сям’я – аснова моцнай дзяржавы. Закладзеныя ў сям’і каштоўнасці клопату пра дзяцей, павагі да старэйшых, пераемнасці пакаленняў становяцца традыцыямі, на якіх стаіць здаровае, стабільнае грамадства, моцная і квітнеючая краіна.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай у кожнай сям’і пануюць любоў, павага і паразуменне. Хай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Следующая новость

Похожие публикации