З 21 па 26 красавіка ў Беларусі праходзіць маштабная экалагічная акцыя “Беларусь сінявокая”, накіраваная на навядзенне парадку ў экасістэмах краіны.

Яе ініцыятарамі выступілі Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, грамадскія аб’яднанні.

На Дзятлаўшчыне экалагічную ініцыятыву падтрымалі супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, Слонімская міжраённая арганізацыйная структура Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Яны арганізавалі суботнік па навядзенні парадку на Новаяльнянскім і Гезгалаўскім вадасховішчах.

Да іх далучыліся работнікі Жукоўшчынскага сельскага выканкама і навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна. 

– Усім вядома, што смецце, калі трапляе ў ваду, раскладаецца, выклікае таксічнае атручванне самога вадаёма і ўсіх жывых арганізмаў, якія жывуць у водным аб’екце. Таму ў межах акцыі мы разам з калегамі і нераўнадушнымі грамадзянамі раёна займаемся прыбіраннем смецця па-за берагам Гезгалаўскага вадасховішча, – расказаў начальнік раённай інспекцыі  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі. – Удзел у акцыі – гэта не толькі практычная дапамога, але і важны крок да фарміравання экалагічнай культуры насельніцтва. Акцыя “Беларусь сінявокая” – гэта ўнікальны крок да здаровай экасістэмы. Толькі разам мы зможам зрабіць нашу краіну больш чыстай і бяспечнай для жыцця.

Начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Ігар Дземянкоў дадаў, што ўдзел у акцыі яны сумяшчаюць са сваімі непасрэднымі абавязкамі:

– Наша задача – ачысціць прыбярэжную паласу сацыяльна значных вадаёмаў, праводзім гэту работу разам з калегамі з Дзятлаўшчыны і валанцёрамі з мясцовага насельніцтва. Прыбіраем бытавое смецце з берага, паралельна праводзім абследаванне на лодцы, каб прыбраць усё на 100 %. Акрамя таго, правяраем вадаёмы на прысутнасць забароненых прыладаў рыбалоўства. Калі такія выявім, будзем забіраць і прымаць адміністрацыйныя меры да іх гаспадароў. Вельмі прыемна, што з намі сёння моладзь. На маю думку, да ўдзелу ў такіх акцыях вельмі важна запрашаць падрастаючае пакаленне, каб фарміраваць іх беражлівае стаўленне да прыроды, павышаць культуру паводзінаў на прыродных аб’ектах, не пакідаць пасля сябе смецце, каб наступны, хто прыйдзе адпачываць на беразе возера, таксама атрымліваў асалоду ад гэтага.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #акция #нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации