Ён размяшчаецца ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла. Члены камісіі заўважаюць, што ў буднія дні больш прыходзяць пенсіянеры або тыя людзі, якія працуюць па зменах, таксама большая яўка ў абедзенны перапынак і пасля 17 гадзін. Сем’ямі ўжо будуць ісці ў суботу і нядзелю. Усяго на 10-м участку зарэгістравана 1560 выбаршчыкаў, сем з іх маладыя людзі, якія аддадуць свой голас упершыню.
Наглядальнікі адзначылі, што галасаванне праходзіць спакойна, без парушэння заканадаўства, усе людзі ветлівыя.
Ірына Калодка:
– Прыйшла прагаласаваць датэрмінова, бо мне так зручней, ціха, людзей не столькі, як у выхадныя. Люблю сваю краіну, для нас, пажылых жыхароў, тут спакойна, нас падтрымліваюць і дапамагаюць. Хочацца, каб і надалей так заставалася.
Лізавета Таўрэль, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча:
– Выдаўся свабодны час, таму і прыйшла на выбарчы ўчастак. За каго буду галасаваць, вызначыла ўжо даўно, упэўнена, што зрабіла правільны выбар.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы