Аб развіцці Беларусі як прэзідэнцкай рэспублікі на адзной з інфармацыйных сустрэч, якія праходзяць на Дзятлаўшчыне ў рамках электаральнай кампаніі, калектыву ААТ “Новаяльнянскі КХП” расказалі намеснікі старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік і Вольга Жэлезоўская.

– Санкцыйны ціск, з якім сутыкнулася Беларусь, не змог перашкодзіць нацыянальнай эканоміцы ўпэўнена і паспяхова развівацца, – адзначыў Дзмітрый Баравік, расказваючы аб поспехах дзяржавы. – За апошнюю пяцігодку зроблена шмат. Каб не страціць гэтыя набыткі, памятайце, што ад актыўнай грамадзянскай пазіцыі кожнага з беларусаў залежыць далейшае мірнае жыццё краіны і сацыяльныя гарантыі для грамадзян.

На паказчыках эканомікі раёна спынілася Вольга Жэлезоўская:

– Кіраўніком дзяржавы ў складаны санкцыйны перыяд перад прадпрыемствамі былі пастаўлены задачы па іх пераадоленні. Наш раён паспяхова з імі спраўляўся: па выніках работы за 2022 год Дзятлаўшчына была занесена на Рэспубліканскую дошку гонару, па выніках 2024 года – трапіла ў дзясятку лепшых раёнаў рэспублікі ў рэйтынгу ўстойлівага развіцця.

Многія лічаць, што наш раён аграрны, аднак 64 % долі раённай выручкі складаюць прамысловыя прадпрыемствы, а сельгасарганізацыі – 20 %. У цэлым рост выручкі за 11 месяцаў мінулага года склаў 112 % у параўнанні з папярэднім аналагічным перыядам, прыбытку – 114 %, выкананы ўсе мэтавыя паказчыкі. Драйверам развіцця эканомікі з’яўляюцца інвестыцыі. Гэта і развіццё інфраструктуры, і будаўніцтва новых аб’ектаў. Калі спыніцца на Наваельні, то вы заўважылі, што тут абноўлены рынак па вуліцы Шашэйнай, капітальна адрамантаваны тры шматкватэрныя дамы, змяніла свой выгляд школа, пачаты капітальны рамонт бальніцы, ужо праходзяць экспертызу дакументы на рэканструкцыю мясцовага інтэрната пад арэнднае жыллё.

Спынілася Вольга Жэлезоўская і на рэалізацыі на Дзятлаўшчыне дзяржпраграмы “Адзін раён – адзін праект”. Расказала, што завяршаецца пашырэнне вытворчасці перадызаляваных трубаў на базе ТАА “Ізакам Пласт”. У 2025 годзе пачнецца рэалізацыя праекта па пашырэнні сферы паслугаў на базе санаторыя “Альфа Радон”. Паралельна рэалізуецца праект па імпартазамяшчэнні – гэта мадэрнізацыя вытворчасці алеяў у ААТ “Триал Эксперт”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации