У рамках Адзінага дня інфармавання Дзятлаўшчыну наведала намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Сняжана Куратчык. Яна выступіла перад работнікамі культуры і расказала пра ўдзел у выбарах, правы і грамадзянскія абавязкі кожнага, дала ацэнку рабоце сферы культуры раёна.

– Усе мы разумеем, што неабходна выконваць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці на выбары, бо ад гэтага залежыць якасць нашага жыцця. Цяпер мы жывём у цудоўнай мірнай краіне, і нам неабходна гэта захаваць, – зазначыла Сняжана Віктараўна. – Сёння ад дзяржавы ідзе вялікая падтрымка, у тым ліку і работнікаў культуры. У першую чаргу, гэта павышэнне заработнай платы, дапамога маладым спецыялістам – ім даецца жыллё або кампенсуючыя выплаты на яго найм, бібліятэкі атрымліваюць сродкі на набыццё кніг, што дае магчымасць папаўняць бібліятэчныя фонды.

Установы культуры Дзятлаўскага раёна таксама працуюць з падтрымкай дзяржавы, іх дзейнасць можна ацаніць станоўча – праводзіцца шмат мерапрыемстваў, паляпшаецца іх якасць. Хочацца, каб развіваліся брэндавыя мерапрыемствы – на Дзятлаўшчыне гэта “Зецельскі фэст”, рабіць іх больш маштабнымі, каб былі цікавыя і папулярныя ў вобласці і за яе межамі. Яшчэ ёсць над чым працаваць, але ёсць ужо і поспехі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации